ВЕРА, І НАДЗЕЯ, І ЛЮБОЎ Сл. Лідзія Гардынец Муз. Марыя Трапашка
1. Над палямі і руплівай пожняю, Шапаткімі сцежкамі дуброў Тры вятры, зямныя спадарожнікі – Вера, і надзея, і любоў. 2. І гамоняць з промнямі і з ліўнямі Моваю жытнёвых каласоў Тры вятры, мае сябры шчаслівыя – Вера, і надзея, і любоў. 3. І калі над сцежкамі радзіннымі Цень стуліўся ў засені двароў, Тры вятры сядзібы не пакінулі – Вера, і надзея, і любоў. 4. Каб сваёю памяццю язміннаю Нас вяртаць з усіх дарог дамоў, Тры вятры у неба крылы ўскінулі – Вера, і надзея, і любоў.