G
enby!

ФІЯЛКІ

ФІЯЛКІ Словы: Габрыэля Пузына ( Пераклад з польскай мовы: Уладзімір Мархель - рэд. для спеву: Марыя Трапашка) Музыка: МарыяТрапашка Аранжыроўка: Алесь Загорскі Выконвае аўтар. 1. Шчэ не ваш, фіялкі, час! З поўначы вятрыска вее І на полі снег бялее... Шчэ зіма. Шкада мне вас! Фіялкі, фіялкі, Фіялкі, як шкада мне вас! 2. Тут не лес. Вы ў гэты час Праз акно на свет зірнулі. Як жа вас тут падманулі!.. Вы ў няволі – шкода вас! Фіялкі, фіялкі, Фіялкі, як шкада мне вас! 3. Толькі ўсё ж мне бачыць вас, Нібы слухаць спеў птушыны. Як вясновыя ўспаміны, Я вітаю, кветкі, вас! Фіялкі, фіялкі, Фіялкі, я вітаю вас! 4. Як імчыцца хутка час! Ужо восень даганяе... Хто цану былому знае, Той заўсёды любіць вас. Фіялкі, фіялкі, Фіялкі, як люблю я вас!

Смотрите также