G
enby!

ОЙЧА ПІО Словы і музыка Марыі Трапашка

1. Ты Божай волі, заўжды пакорны, Хрыстовых ранаў Ты зносіў боль. За подвіг мужны і бездакорны Паклон Табе аддаць дазволь. Прыпеў: Ойча Піа! Добры Піа! Святы патроне наш, багаславі : Божая ласка хай не пакіне, Калі да Неба просьбы шлём з зямлі. 2. Пакорным сэрцам цяжар пакуты, Як дар каштоўны, душой прыняў. На заклік Божы, Табой пачуты, Людзей ад згубы ратаваў. Прыпеў. 3. Трывогі нашы і ўсе пакуты З святых вышыняў Ты бачыш сам. Малітвай шчырай, такой магутнай Дапамагай і сёння нам. Прыпеў. 4. Прасі ж у Збаўцы прад Божым Тронам, Хай здыме грэху з нас цяжкі груз. Вазьмі ў апеку, у абарону Краіну нашу -- Беларусь! Прыпеў.

Смотрите также