ПАСТУШКІ АЧНУЛІСЬ Словы і музыка: Марыя Трапашка
1. Пастушкі ачнулісь, у здзіўленні ўсталі – Яснасць апаўночы, ды на ўвесь прастор! Зорка прамяніцца, над Бэтлеем ззяе, Бога праслаўляе з неба цудны хор: Рэфрэн: Gloria, gloria in excelsis Deo X2|! 2. Ангел абвяшчае, што прыйшло збаўленне, – Ў Бэтлеем бяжыце, пастушкі , хутчэй. Ў ясельках Дзіцятка знойдзеце на сене, Гэта – Бог праўдзівы, Збаўца ўсіх людзей. Gloria… 3. І пабеглі хутка пастушкі ў Бэтлеем, Захапіўшы дары, хто якія меў, Бога прывіталі, ўпаўшы на калені, Сэрцам падхапілі той Нябесны спеў: Gloria… 4. К Збаўцу паспяшайма, Ён – жыцця крыніца. Божаю любоўю сэрца хай гарыць, Зоркай Бэтлеемскай свеціць, прамяніцца. Хай жа над зямлёю “Gloria”гучыць. Gloria…