СА МНОЙ ПАГАМАНІ
СА МНОЙ ПАГАМАНІ Словы: Марыя Трапашка і Фаіна Драгун Музыка: М. Трапашка ( Выконвае аўтар М.Т. запіс 30.09.20 24 г.) 1. Непрыкметна восені крыло Нам з табой пастукала ў акно. Птушку-восень, дружа, не гані, Поруч сядзь, са мной пагамані. Мне так светла ад тваіх вачэй І утульна ля тваіх плячэй. Пад асенніх лісцяў ціхі шум Раздзялі са мной мой светлы сум. 2. Мы з табой рука ў руцэ ішлі, Хоць завеі лютыя гулі, Ты руку мацней маю сціскаў, Снег на скроні ціха ападаў. Снег на скронях – гэта не бяда, Нам гадоў пражытых не шкада. Наша поле не пакрыў пялын, Нашы вёсны -- светлы успамін. 3. Не пра сум гавораць кроплі слёз, А пра наш з Табой шчаслівы лёс, Лёс, які паклікаў нас ісці Па адной сцяжыначцы ў жыцці. Паглядзі на крылаў лёгкі ўзмах, Нашы дзеці – наш з табой працяг… Птушку-восень, дружа, не гані, Поруч сядзь, са мной пагамані.