МАРЫЯ, МАРЫЯ, ПРАЧЫСТА ЛІЛЕЯ
Пераклад з літоўскай мовы: кс. а. Марыянін Уладзіслаў Чарняўскі 1.Марыя, Марыя, Прачыста Лілея, Яснееш на Небе зарой. Мы надта благія, дні нашы ліхія, Шчаслівы мы толькі з Табой. 2. Калі мы паблудзім, пра Бога забудзем, Ад Сэрца Свайго не піхай, Хай добрыя будзем, хай Неба здабудзем, Ты нам у жыцці памагай. 3. І цела слабое, і жыцце благое, І хоча ліхі загубіць. Ратуй нас, о Маці, не дай нам прапасці, Вучы Ты нас Бога любіць. 4. Благая прывычка, ліхая сястрычка, Усіх нас у пекла вядзе. А хто паратуе, ды хто пашкадуе У кволасці нашай, бядзе? 5. Аглухшыя вухам, упаўшыя духам, У цемры, ў няласцы жывём. Ўзвядзі на дарогу, вядзі нас да Бога, Бо мы без Яго прападзём. 6. Марыя, Марыя, Прачыста Лілея, Магутная ласкай, хавай! За нас заступіся, за нас памаліся І Сыну Свайму паручай.