СВЯТАЯ ТРОЙЦА - БОГ АДЗІНАСУТНЫ словы і музыка: Марыя Трапашка
Спявае касцельны хор. Радашковічы. Касцёл імя Святой Тройцы. Відэамантаж: Уладзімір Мірончык 1. Святая Тройца – Бог Адзінасутны: Айцец і Сын і Божы Дух Святы, Прад гэтым алтаром Тваім прысутных Сваёю ласкай і святлом адорыш Ты. Прыпеў: Тройца Святая, Будзь праслаўляна І ўшанавана будзь на вякі! 2. Упаўшы прад Табою на калені, З пакораю схіляемся ў мальбе. Прымі, о Божа, нашыя маленні – Ад сэрца шчырага мы ўзносім да Цябе. 3. Святая Тройца – Бог Адзінасутны, Сваё Ты міласэрдзе нам яві. О Божа Добры, Божа Ўсемагутны, Святыню нашую і нас багаславі. 24—27 чэрвеня 2011 г.