Езу - Хлеб з неба / Pane Del Cielo
20.09.2025 m.: Gen Rosso пераклад кс. Тадэвуш Крыштопік / @ДобрыПастыр Гарманізацыі ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. Езу - Хлеб з неба, дадзены нам, шляхам любові крочыць вучыш нас! 1. Не, Ты не пакінуў халоднай зямлю, з намі застаўся навек, каб сабой нас карміць, сваёй любоўю людскія сэрцы запаліць, бо Ты ёсць Хлеб жыцця! 2. Так, тут быць з Табой - гэта рай на зямлі, Ты назаўсёды між нас, каб нам даць супакой! Аднак нас возьмеш з сабою ў дом Айца свайго, каб вечна там жылі! 3. Не, смерць не павінна палохаць бясконца, мы ж назаўсёды Твае, Ты жывеш паміж нас! Ты - Бог, што з намі, Ты - Бог, што дзеля нас прыйшоў, Ты - Бог, што любіш нас!