Ў Тройцы адзіны / Jeden w naturze
22.08.2025 t. i m. sp. ks. Mioduszewski (XVIII w. ) Беларускі варыянт узяты са спеўніка "Цябе, Бога, праслаўляем" Мінск 2003 Гарманізацыя ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. 1. У Тройцы адзіны, Бог адзінасутны, Ойча і Сыне, з Духам Усемагутны. У трох асобах Бог адвечнай славы, будзь нам ласкавы! 2. Клічу Цябе я, о Тройца Святая, дай дапамогу, да Цябе ўсклікаю: дай дабрыню нам, дай нам блаславенне Тваім стварэнням. 3. Дай мір і ласку, Ойча наш вячысты; Сыне Крывёю нам душу ачысці; ласку спашлі нам Духу жыватворны, просім пакорна. 4. Ойча, з Табою роўны Сын Адзіны. Духу, паходзіш ад Абодвух дзіўна. Мы Божай ласкай адроджаны станем і ў цнотах устанем. 5. Ты ў трох Асобах святасцю з'яднаны вечнаю моцай велічнага Пана. Верай з'яднай нас непарыўнай, сталай, у душах трывалай. 6. Адпроч бядоты, голад, разбурэнні, нам, грэшным, ласку дай і суцяшэнне; дай дабрыню нам, за грэх пакаянне, ў ласцы скананне нашага Творцу.
Смотрите также
