G
enby!

Заклікі да Маці Божай (выкарыстоўваюцца падчас маёвых, фацімскіх, навэны да ўнебаўзяцця НМП і інш.)

23.08.2025 I ЧАСТКА С/В. Маці Божая, за нас маліся! С. Ты ранішняя зорка ў небе! - В. Марыя, мы молім Цябе! С. За сонца і зоркі яснейшая! - В - С. Больш гожая за кедры Лівана! - В - С. За золата больш прыгажэйшая! - В - С. Праз Сэрца Тваё, Беззаганна! - В - С./В. Маці Божая, за нас маліся! С. Панна ласк Божых поўная! В. Чэсць Табе ўзносіць верны Твой люд! С. Панна, нябесная княжна! - В - С. Панна, Беззаганная! - В - С. Панна, кветка ўсялякіх цнот! - В - С. Панна, Ты прытулак наш! - В - С./В. Маці Божая, за нас маліся! ІІ ЧАСТКА С./В. Маці Божая, за нас маліся! С. Ты першай Асобай па Богу! В. Марыя, мы молім Цябе! С. Хвала Ты святога касцёла - В - С. Ты збаўленых вечная радасць! - В - С. Ты грэшнага люду прытулак! - В - С. Праз Сэрца Тваё, Беззаганна! - В - С./В. Маці Божая, за нас маліся! С. Маці Адкупіцеля! В. Чэсць Табе ўзносіць верны Твой люд! С. Маці гожай любові! - В - С. Маці непарушная! - В - С. Маці Божай мудрасці! - В - С. Маці найсвяцейшая! - В - С./В. Маці Божая, за нас маліся! ІІІ ЧАСТКА С./В. Маці Божая, за нас маліся! С. Уладарка Ты Хораў Анёльскіх! В. Марыя, мы молім Цябе! С. Уладарка Святых і Вызнаўцах! - В - С. Уладарка Святога Ружанца! - В - С. Уладарка трывалага міру! - В - С. Праз Сэрца Тваё беззаганнае! - В - С./В. Маці Божая, за нас маліся! С. Вітай, Багародзіца! В. Чэсць Табе ўзносіць верны Твой люд! С. Вітай, ласкаў Пасрэдніца! - В - С. Вітай, прыкладзе веры! - В - С. Вітай, наша надзея! - В - С. Вітай, кветка любові! - В - С./В. Маці Божая, за нас маліся!

Смотрите также