Мы ідзём да Цябе, Твае дзеці (у гонар Маці Божай Браслаўскай)
15.08.2025 т.: Тэрэза Крумплеўская м.: Уладзімір Неўдах Гарманізацыя ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. 1. Мы ідзём да Цябе, Твае дзеці, Валадарка, на нас паглядзі. З алтара ясны вобраз Твой свеціць, Ты - апека для нашай зямлі. Пр.: Маліся за нас да Сына, Да сэрца свайго прыгарні. Народ і нашу Айчыну Ад грэху абарані. 2. З белых ружаў Браслаўскага краю, З чыстых сэрцаў сплятаем вянок. Жыць мы годна Табе абяцаем Па загадах, што даў нам Пан Бог. Пр.: 3. Валадарка азёраў блакітных, Прад Табой на каленях стаім І з пакорай узносім малітву: Паяднай, Маці, з Сынам Сваім! Пр.: