Езуса Сэрца / Z tej biednej ziemi
29.06.2025 Запіс зроблены падчас Св. Імшы. m.: L. Lambillot t.: M. Mycielski - J. Urbanek 1878 т. бел.: спеўнік "Цябе, Бога, праслаўляем" (2003) Слухаць пажадана ў навушнікаў. 1. Езуса Сэрца, міласць гарача, мольбы пакорна нашы нясём. Хоць мы і вельмі грэшны, аднак жа шчыра Табе мы чэсць аддаём. Не выпускай жа Ты з ласкі нас, будзь паратункам у кожны час. Рэфрэн: Езуса Сэрца – найбольшы скарб наш, будзь міласэрным да грэшных нас. 2. Езуса Сэрца, Ты, што за нашы віны цяжкія з неба зышло, за чалавецтва церпячы страшна, дзідай ліхой прабіта было. Просьбы ласкава ад нас прымі, кары Свае ад нас адхілі! Езуса Сэрца… 3. Езуса Сэрца смутным да скону Ты за правіны нашы было, праз міласэрнасць, з Божага трону людзям без меры шчасце зышло! Той, хто дабротаў з верай жадаў, з Божае ласкі ўсё атрымаў. Езуса Сэрца… 4. Езуса Сэрца, Бога на небе, намі кіруй у кожну пару, хай жа ў працы, у кожнай патрэбе ўзносім з мальбою сэрцы ўгару. Дзе шчасце вечна, дзе светлы рай, Божа, туды патрапіць нам дай! Езуса Сэрца… 5. Езуса Сэрца, дай жа нам цноты: веру, надзею, міласць к Табе, Богу служыць дай верна, з ахвотай - так мы здабудзем неба сабе. Хай не забрудзіць душы нам грэх, бо толькі Божых хочам пацех. Езуса Сэрца… 6. Езуса Сэрца, будзь праслаўлёна Ты ад людскога роду ўсяго. Прагнеш, каб кожны з нас быў збавёны, прымеш мяне як сына свайго. Будзь Богу слава ў Тройцы Святой, а на зямлі ўсім нам супакой. Езуса Сэрца…