G
enby!

ЗЖАЛЬСЯ, О БОЖА

ЗЖАЛЬСЯ, О БОЖА Паводле Псальма 50 (51). Тэкст і музыка: Марыя Трапашка 1. Зжалься, о Божа, Божа Міласэрны! Грэх вызнаю свой: быў Табе не верны. Ты ж у бясконцай літасці Адзіны, З грэху ачысці, згладзь мае правіны. 2. Ведаю добра маё беззаконне, Грэшны, ўсклікаю з глыбіні, з бяздоння. Збочваў я часта на шляхі крывыя, – Ты ж у прысудзе Сваім Справядлівы. 3.Я ў беззаконні тут на свет з’явіўся, З грэшнай матулі сваёй нарадзіўся. Ты ж Справядлівасць адвечную маеш,-- І Божай Праўдзе Сваёй навучаеш. 4. А як гізопам Ты мяне акропіш, -- Над снег бялейшым да жыцця адродзіш! Дай радасць слыху, будзь жаданым госцем,— І ўзвесяляцца скрышаныя косці! 5. Радасць вярні мне, дай пазнаць збаўленне, Духам прыхільным умацуй сумленне, Каб крочыў шляхам я Тваім бяспечна І Міласэрдзе Тваё славіў вечна!

Смотрите также