Змілуйся, Божа, над грэшным народам
16.03.2025 Запіс зроблены падчас нядзельнай Св. Імшы. Спеў узяты з "Касцёльнага спеўніка", Вадзім Каўтанюк. / @ЛітургічныСпеўнік Гарманізацыя ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. 1. Змілуйся, Божа, над грэшным народам, ён Цябе просіць у часе пакуты, Выслухай нашы малітвы ласкава, бо іх узносім мы скрушаным сэрцам. 2. Ведаеш Ты нашу волю і слабасць, Бачыш глыбіні душы чалавечай, Дык пакажы ўсім Сваю міласэрнасць, Хто прад Табою стаіць у пакоры 3. Нават, калі вельмі моцна зграшылі, Выбач, бо толькі Табе давяраем; Вылечы хворых, якіх прыгнятаюць Грэху цяжары і слабасць людская 4. Дай сілы, просім, у часе пакуты, Каб мы ачысцілі цела і думкі, Злыя спакусы няхай нас пакінуць, Да вечнай згубы хай нас не штурхаюць. 5. Божа Спрадвечны, у Тройцы адзіны, Дай, каб пакутаю і вырачэннем Мы заслужылі Тваё прабачэнне І праслаўлялі Цябе са святымі. Амэн