Аллелюя! Езус – наш Пан
Пр.: Аллелюя! Езус – наш Пан. fis E fis Уваскрос, жывы, прыходзіць Ён да нас. D E cis fis Аллелюя! Узрадуйцеся, fis E fis Праслаўляйце Пана, Ён – наш Валадар. D E cis fis 1. Падчас гасцiны Ягняці, fis E fis Адзетыя ў шаты збаўлення, fis Cis7 Прайшоўшы мора па сушы, fis E A h У гонар Пана спявайма. A E cis fis 2. Ён Целам нас сваім корміць Тым, што на крыжы вісела; Крывёй сваёю нас поіць, Каб мы жылі ўжо для Бога. 3. У свята ночы пасхальнай Злавесны меч абмінуў нас, І Пан усіх вывеў з цемры Ад князя зла і падману. 4. Сам Хрыстус пасхаю стаўся, Пачаткам праўды адвечнай, Нявінным Божым Баранкам, Які аддаў сябе ў жэртву. 5. Ён стаў каштоўнай ахвярай, Якая знішчыла пекла. І люд выходзіць з няволі, Каб жыць у радасці вечнай. 6. Магілу Хрыстус пакінуў, З адхлані цёмнай Ён выйшаў І, перамогшы шатана, Адкрыў для ўсіх брамы неба. 7. О стань жа, Езу, для душаў Пасхальнай радасцю вечнай І нас, уваскрослых з Табою, Да выбраных Ты далучы ўжо. 8. Няхай Цябе, Езу Хрыстэ, Які перамог ўладу смерці, Айца і Духа Святога Ўсе людзі славяць навекі. мп3: https://drive.google.com/file/d/1anRd...
пераклад з польскай, твор арыгіналу: • Hymn Wielkanocny Wspólnota Miłości Ukrzyżowanej - Hymn Wielkanocny