Гэй, Францішак
Гэй, Францішак, бедачына Дзе ж твая Айчына, дзе твая Айчына? Нябесная Айчына, навучы нас Хадзіць па слядах тваіх. /х2 Бедачына з Асізі быў бедным тут і багатым там Cтаў з моцай Таў, любоў да гор і траў Натура, у табе адлюстраванне славы Лепш служыць не слузе, лепш служыць Пану Бясконцы ў пакоры, моцны ў сціпласці і нястачы Мая сіла ў Богу, толькі ў Ім, а не іначай Францішак, брат, як гэта слушна і як справядліва Слова тваё, як мёд, слодыччу нутро наліла Я ж чарвяк, а не чалавек, і нада мной смяюцца Я маю толькі грэх і прагна хачу прачнуцца Устаць, выпрастацца і пачаць жыццё нанова Са спадаром братам Сонцам аддаць хвалу Слову Зрабіць знак крыжа, спасцігаючы глыбіні Навяртання, і хай душа ўжо не астыне Хай не аслабне вера, не знікне прэч надзея Святы заступнік сваёю малітвай сагрэе. Гэй, Францішак, бедачына Дзе ж твая Айчына, дзе твая Айчына? Нябесная Айчына, навучы нас Хадзіць па слядах тваіх. /х2 800 год таму аддаваў Богу хвалу Піў з крыніц жыцця, скрыжаваў сваю руку З рукою Хрыста, стварыў ордэн, жыў Евангеллем А зараз цешышся з Айцом там сваім насеннем Здзяйсняць пакаянне ты казаў, не верыць целу Благаслаўлёны муж, збаўлення ўсім хацеў Хадзіў, абвяшчаў, ты пакінуў скарб бясцэнны Ты зараз тут і ніколі не сыдзеш са сцэны Тваёй апекі просім, ойча найсалодшы Дай моцы, каб змагацца ў цемры зла і ночы Ахвочы да дабра, ты змагаў ушчэнт шатана Заганы перамог, перамог свет моцай Пана Табе пашана, прылада Божага спакою Узор пакоры і чыстасці ў бедных шэрых строях Твая вяроўка звязала цноты і пярліны Стыгматы атрымаўшы, ты быў святым няспынна Гэй, Францішак, бедачына Дзе ж твая Айчына, дзе твая Айчына? Нябесная Айчына, навучы нас Хадзіць па слядах тваіх. /х2 Са спадаром братам Сонцам устаеш штодня Робіш знак крыжа так, як ты і я Крочым па палях-пагорках, па лясах, у норках Лісы ведаюць свае дамы і свае чыны А тут няма Айчыны нам нідзе, сапраўды А тут усё чужына нам, паглядзі на сляды Нічога не мець, усё страціць, каб пасля набыць – Дасканалая радасць, і я магу проста быць Хваліць свайго Пана, любіць з усім стварэннем Усё стварэнне, што адгукаецца Тваім благаслаўленнем Святы Францішку, я жадаю наследаваць прыклад твой Каб заўсёды быць з небам, каб пагарджаць журбой Дзіцячая наіўнасць, прастата і шчырасць Ахвярнасці ды крыжа прагне мая існасць Падобна зорцы ранішняй ты заззяў нам ясна дапамажы, каб агонь у душы не згаснуў Гэй, Францішак, бедачына Дзе ж твая Айчына, дзе твая Айчына? Нябесная Айчына, навучы нас Хадзіць па слядах тваіх. /х2 акорды: dis H Fis B (a F C E — з кападастрам на 6 ладзе) мп3: https://drive.google.com/file/d/12029...
крыху старэйшая рэп-версія: • TauRap