Як працуе ненаратыўнае мастацтва або чаму гэта прыгожа? \\ Лекцыя Дзмітрыя Салодкага
Падчас гэтай лекцыі мы даведаемся, як ненаратыўнае мастацтва ўплывае на нас, якія нейрапсіхалагічныя працэсы ўключае ўспрыманне абстрактнай формы і чаму наш мозг лічыць гэта прыгожым. А таксама закранем пытанні нейраэстэтыкі, абмяркуем даследаванні пра дафамінавы водгук на абстракцыю і пагаворым аб тым, як мозг стварае сэнс з «нічога». Гэта чацвёртая лекцыя з цыкла «Больш чым прыгожа», у якім мы разам з Дзмітрыем Салодкім гаворым пра розныя спосабы асэнсавання мастацтва. Далучайцеся да нас у гэты чацвер а 20-й гадзіне па Менску. Да сустрэчы! / scholarsforbelarus