Свет людзей і свет мастацтва: сімвалы, значэнні, кропкі перасячэння. // Лекцыя Дзмітрыя Салодкага
У гэтай лекцыі мы пагаворым пра тое, як мастацтва становіцца пасрэднікам у чалавечых камунікацыях. Абапіраючыся на ідэю Арыстоцеля пра чалавека як сацыяльную істоту, мы разгледзім, якім чынам мастацтва структуруе сацыяльныя адносіны, служыць маркерам статусу, а таксама формай апавядання гісторый пра чалавека і грамадства. Гэта першая лекцыя цыкла «Больш чым прыгожа», у якім мы разам з Дзмітрыем Салодкім гаворым пра розныя спосабы асэнсавання мастацтва. На працягу наступных двух месяцаў мы будзем выходзіць у прамы эфір кожны чацвер а 20:00 (па Менску). Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць наступныя лекцыі. Да сустрэчы!