Уладарка і зямлі і неба / Różańcowa Pani nieba, ziemi
06.10.2024 Запіс зроблены падчас нядзельнай Імшы 1. Уладарка і зямлі і неба, / да Цябе звяртаемся ў патрэбе. У Цябе ратунку мы шукаем, праз Ружанец літасці чакаем, Ружанцова Панна Марыя. 2. Маці, Ты прыйшла з адным жаданнем / ратаваць людзей ад пакарання. У Цябе... 3. Хто ад гневу Божага ўратуе, / хто гаротных грэшных пашкадуе? У Цябе... 4. Праз Бэрнардку ты дала ружанец, / грэшным ён для абароны шанец. У Цябе... 5. Таямніцы ружанца святога / перамогуць моц шатана злога. У Цябе...