G
enby!

Музей беларускага кнігадрукавання | Урокі гісторыі #87 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Музей беларускага кнігадрукавання - унікальная установа, адкрытая 8 верасня 1990 года да святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Музей находзіцца ў Полацку ў будынку-помніку архітэктуры XVIII стагоддзя - былым келейным корпусе Богаяўленскага манастыра. Экспазіцыі прысвечаныя кнізе ва ўсіх яе аспектах, пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі, музей знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння пісьменнасці, пісьмовых прылад, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі. Ён з'яўляецца адзіным у Беларусі музеем такога тыпу. Экспазіцыйная плошча музея складае 928 м2. Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 15 залах, на двух паверхах, дэманструецца 2500 музейных экспанатаў. Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі: рукапісныя, старадрукаваныя, а таксама сучасныя выданні. Тут таксама захоўваюцца арыгіналы кніг "Жазло праўлення" (1753), "Тастамент" (1680), "Вячэра душэўная" (1683). Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Смотрите также