G
enby!

Далягляд S2#2. Johnny Cosmic

Johnny Cosmic: «Многія ведаюць мяне як фатографа. Усё жыццё я здымаю амаль усё, што атачае і натхняе: канцэрты, імпрэзы, сяброў, выпадковыя сустрэчы і невядомых людзей — спачатку ў Беларусі, цяпер у Еўропе. Для мяне фатаграфія заўсёды была больш, чым хобі: гэта спосаб быць бліжэй да гісторыі і людзей, захаваць моманты, якія інакш лёгка забываюцца».   / johnny_cosmic   У другім эпізодзе другога сезона мы пагаворым пра тое, як сумяшчаць дакладнасць айцішніка і свабоду мастака, як выглядае жыццё фатографа з Беларусі ў Еўропе, якім ён бачыць свет музыкі і шоў-бізнесу, дзе праходзіць мяжа паміж асабістым і публічным. Вас чакае размова пра баланс, ідэнтычнасць, смеласць — і, вядома ж, пра фатаграфію як спосаб зазірнуць у чужы і ўласны сусвет. Яўген Атцецкі   / yauhen_attsetski   Кацярына Кузьмічова https://katerinakouzmitcheva.com/
  / katerina_kouzmitcheva   Таксама ў падкасце ўзгадваюцца: фатограф Паша Крычко фатограф Рон Галела Фатограф Юсуф Карш Фатограф Себаштіа́ў Сальгада ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа   / fsh1minsk   Падтрымаць Далягляд і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!

Смотрите также