Сустрэчы ФШ1: мастачка і фатографка Ганна Шот
Ганна Шот нарадзілася ў Гродне, па адукацыі псіхолаг. У 2024 годзе стала стыпендыяткай праграмы Gaude Polonia з праектам «На мяжы памяці». У сваёй працы асаблівую ўвагу надае сет-дызайну, часта ствараючы элементы ўручную. Яе фатаграфія — гэта даследаванне сімвалаў, архетыпаў і падсвядомасці. / hanna_shot Праект «На мяжы памяці» https://hannashot.tilda.ws/
На сустрэчы Ганна Шот распавядае пра сваё дзяцінства і сям’ю, стыпендыю Gaude Polonia, праект «На мяжы памяці», адказвае на пытанні пра ідэнтычнасць, спалучэнне творчасці і камерцыі. Сустрэча адбылася 16 ліпеня 2025 года ў прасторы Дужы покуй (Pracownia Duży Pokój) у Варшаве. / duzypokoj Арганізатары: ФШ1 / fsh1minsk ФШ1 – платформа, асноўная мэта якой стварэнне прасторы і ўмоў для вольнай фатаграфічнай творчасці і аб'яднання фатографаў з Беларусі. Мы займаемся арганізацыяй сустрэч, дыскусій і адукацыйных мерапрыемстваў – лекцый, майстар-класаў і артыст-токаў. Будуем супольнасць, дапамагаем аўтарам заявіць пра сябе, наладжваем міжнародныя сувязі.