Слуханне як духоўная практыка
Кожны хоча, каб яго пачулі і зразумелі. Але свет сёння пераважна гаворыць. Кожны хоча выказацца і заявіць пр сябе. Нехта павінен пачаць слухаць. Верагодна, гэта адна з самых грандыёзных і маштабных задач, якія стаяць сёння перад намі. Нам патрэбны людзі, гатовыя слухаць іншых - іх страхі і трывогу, надзеі і мары, боль і пакуты, радасць і падзяку. Хтосьці павінен узяць на сябе адказнасць за тое, каб стаць агентам змен, якія адбываюцца дзякуючы адкрытаму, спагадліваму і глыбокаму слуханню. У гэтым падкасце пагаварылі з Кастусём Пятрашкам пра слухане як ключавы навык камунікацыі і як духоўную практыку. Кастусь Пятрашка: / @costapetrashkaru