Дразды - Тата (ПРЭМ’ЕРА КЛІПА)
Слухаць тут : https://band.link/PSTata
Словы: Леанiд Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў Рэжысёр: Віталь Карпанаў Вiдэа: Уладзiслава Марыневiч Тата Разумее шпачыны спеў. Разумее чужыя душы. Бацька ведае мову дрэў, Мову кветак, травы і птушак. Іх нягучныя галасы З малалецтва яму вядомы. Бацька ведае мову вясны, Мову працы і мову стомы. Тата, родны татусь! Як там, на небе, жывецца? Ты – мая Беларусь, Ты маё чуйнае сэрца. Тата, родны татусь! Гэта маё маленне: Ты – мая Беларусь. Я – тваё прадаўжэнне. Не прывыкла рука да пяра, А настрой – да пустой весялосці. Бацька ведае мову дабра І не ведае мовы злосці. Разумее мяне без слоў. Веру ў мудрасць яго парады. Бацька ведае мову моў: Бацька ведае мову Праўды. Тата, родны татусь! Як там, на небе, жывецца? Ты – мая Беларусь, Ты маё чуйнае сэрца. Тата, родны татусь! Гэта маё маленне: Ты – мая Беларусь. Я – тваё прадаўжэнне. Я – тваё прадаўжэнне. Аранжыроўка гурт "Дразды": Ілля Немыцька - баян, Сяргей Храмцоў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Канстанцін Цеўрызаў - саксафон. Саундпрадзюсірванне,звядзенне, мастэрынг: Слава Трыбухоўскі, Дзмітрый Білаш Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: Tik Tok: / drozdy_band Instagram: / drozdy_band Telegram: https://t.me/drozdy
Facebook: / drazdy VK: https://vk.com/drazdy
OK: https://ok.ru/group/44994888663164
Арганізацыя канцэртаў: +375447671273 Анна (Беларусь) +79854439695 Роман (Россия, другие страны) concert@linkmusic.ru