G
enby!

«Разбуры турмы муры» - гімн беларускага пратэсту | Спявае Андрэй Хадановіч (субтытры)

«Разбуры турмы муры», спявае Андрэй Хадановіч Полный выпуск:    • «Народ» против людей, выборы 2024 и демарш...   Тэкст: Пераклаў з польскай Андрэй Хадановiч Ëн быў натхнёны i малады, Iх незлiчона было. Ён на плошчы вёў гарады З песняй, што блiзка святло. I запальвалi свечкi яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён спяваў: зруйнуем турму! Яны спявалi за iм: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае свет стары! Ведалi словы на памяць — i спеў Неслi па вулiцах так, Што кроў кiпела i гнеў кiпеў, I сэрцы стукалi ў такт. Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм Ворагаў бiў напавал. Iшлi на муры ва ўсiм свеце старым… А ён усё граў i спяваў. Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае свет стары! Так паўстаў шматтысячны рух, Воiнаў цэлая раць, Можна помнiкi зносiць і брук На камянi разбiраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сiлы аддаць барацьбе: Хто ня з намi — той супраць нас!.. …Спявак быў сам па сабе. Глядзеў, як шчыльныя рады З ягонай песняю iдуць, А песня глухне, глухне, глухне… А муры растуць, растуць… Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае свет стары! Следите за проектом в социальных сетях:

Смотрите также