G
enby!

Купалле на Беларусі. Што гэта і з чым яго ядуць.

Вось дагарэлі апошнія вугельчыкі купальскіх вогнішчаў, паўціхалі "калінкі-малінкі" са сцэнаў палацаў культуры, паразбрыдаліся дадому світанкасустракальнікі хто парамі, хто на самоце. Павыкідаліся ў бліжэйшыя сметнікі папяровыя папараць-кветкі, каму трэба - шчасліва адсправаздачыўся вышэйстаячаму начальству пра праведзенае мерапрыемства і прыбіральнікі ўжо займаюцца зборам смецця на месцах святкавання галоўнага свята лета.... А цяпер - давайце разбірацца, што гэта было ці, хутчэй, чым гэта мусіла быць. І чым для некага ўсё яшчэ з’яўляецца. Мы паспрабавалі ў цікавай, зразумелай і эстэтычнай форме данесці сутнасць свята Купалля ды й наагул свята ў беларускай культуры. Крыху параспавялі пра атрыбуты, рытуалы, варожбы ды цікавыя адметнасці, а таксама пра ўсякіх нячысцікаў, ад якіх купальскае ноччу у вачох мігціць можна. Спадзяемся, вам прыйдзецца даспадобы. Прыемнага прагляду. 00:01 – Вітанне, уступ 01:11 – Што значыць "Свята" 02:30 – Для чаго патрэбныя святы 03:29 – Першая згадка пра Купалле на Беларусі 04:25 – Чаму Купалле мае такую папулярнасць сёння 05:59 – Эратычнасць - прычына папулярнасці? 07:27 – Тлумачэнні назвы свята. Версіі. 08:38 – Як яно выглядала, беларускае Купалле 10:15 – Вогнішча 11:50 – Варожбы 12:21 – Вянок 12:40 – Папараць-Кветка 14:21 – Як варажыць, не ведаючы, як варажыць 15:16 – Гульні 16:06 - Спевы і песні 16:30 - Нячысцікі 17:13 - Русалкі 18:25 - Абарона ад нячысцікаў 18:49 - "На Купалле сонца грае" 19:10 - Завершанне Крыніцы Лекцыі З.Скварчэўскага "Этнаграфія Беларусі" "Зямная дарога ў вырай" https://ethno.by/
Іншыя Асобныя фота, скарыстаныя з роліку, ўзятыя з фотаальбомаў суполкі Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства у ВК https://vk.com/ethno_by
, сайта https://kodudelka.ru/
і адкрытых інтэрнэт-крыніц Асобныя адрэзкі відэа ўзятыя з м/ф "Купальская ноч" (1982) Створана пры падтрымцы гарадзенскай культурніцкай супольнасці #by_culture, #teatralnaepadpolle, #artprotest, #freebelarus, #svabodaart, #жывебеларусь, #верымможампераможам

Смотрите также