«Райцэнтр» Таня Скарынкіна
Слухаць на іншых пляцоўках: https://audiobooks.by/books/rajcentr
"У нейкім сэнсе гісторыі з «Райцэнтра» абвяшчаюць гісторыі не толькі Смаргоні, але і любога іншага беларускага райцэнтра, - гаворыцца ў адной з рэцэнзій, - Я была б самай шчаслівай чытачкай на свеце, калі б у кожнага райцэнтра была свая Таня Скарынкіна". Зборнік эсэ пра жыхароў Смаргоні. Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае… Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021 Друкаваная версія выйшла ў жаночай выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» Чытае: Таня Скарынкіна і Галя Костка 00:00:00 Уступ 00:00:26 Ільвіца і настаўніца 00:21:07 «Амерыканец» дзядзя Федзя з прысмакам Джэрома Сэлінджэра 00:40:40 Мулявін, якога не пазналі 01:01:48 Кватэра ад Шамякіна 01:14:13 Пасля выпускнога 01:34:36 Наступствы Марлен Дзітрых 01:57:59 Цёця Яня, Арнольд С. і Сяргей Параджанаў 02:21:19 Чаму я палю? 02:40:16 Жыццё і смерць кузурак 03:03:28 Ад мяшэчка Ганны Карэнінай да чамадана Францішка К. 03:23:01 Бацькаў касцюм, дзедаў пінжак 03:41:14 Абаранкі, балваны, сліжыкі, чарнушкі 04:00:59 Богусь 04:24:35 Капліца Франца, хата Янкеля, пякярня Казіміра 04:38:34 Былі ў Смаргоні габрэйскія могілкі 04:58:10 Касманаўты ў горадзе 05:24:22 Юзук