Пэрэгрынацыя абразоў Божай Маці ў Камаях. Парафія Св. Яна Хрысціцеля
Сустрэча вернікамі Камайскай парафіі святога Яна Хрысціцеля спісаў пілігрымуючых абразоў Маці Божай з санктуарыяў Беларусі - 6-га верасня 2025 года. Пра кароткую гісторыю перэгрынацыі для вернікаў і душпастыра парафіі ксяндза Яцэка Хутмана распавядае яе ініцыятар - ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк. Багародзічныя абразы прыбываюць ў Камайскай парафі да 18 верасня!!! Пра гісторыю перэгрынацыі абразоў па Беларусі чытайце на старонках штомесячнага каталіцкага часопіса “Ave Maria” у рубрыцы “… Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне?” (Лк 1, 43)