Беларускі народны танец Кракавяк
Танцавальную вечарынку пад жывую музыку зладзіла на Падміколлі суполка магілёўцаў - аматараў беларускіх народных танцаў. Такія вечарыны на пятачку ў канцы цэнтральнай алеі парка праводзяцца не ўпершыню, але звычайна яны праходзяць "пад калонкі". У гэты дзень магілёўцаў парадавалі жывымі гукамі народнай музыкі - госці з Бярэзані Міхал Папруга . 21 жніўня 2019, парк Падміколле, Магілёў. Больш падрабязна ўсю інфармацыю можна адшукаць у сацыяльных сетках - суполка мае свае старонкі ў Кантакце, Фэйсбуку і Інстаграме: vk.com/tancymagilew facebook.com/groups/tancymagilew instagram.com/tancymogilew Беларускія народныя танцы ў Магілёве - танцуем разам! Здымкі і мантаж відэа - Алесь Сабалеўскі.