G
enby!

Чаму палякі ў Літве гавораць па-беларуску | Почему поляки в Литве говорят на беларуском

Шырокае выкарыстанне ў ВКЛ беларускай мовы нікога не дзівіць, бо яна была дзяржаўнаю. Але і потым, у часы паланізацыі і русіфікацыі, беларуская мова працягвала заваёўваць усё новыя прасторы. Чаму? https://belsat.eu/?p=1709835
У Беларусі шмат балцкіх тапонімаў. Гэта сведчаць пра тое, што славяне каланізавалі гэтыя тэрыторыі, а мясцовых жыхароў-балтаў асімілявалі. Але паралельна ішоў працэс экспансіі адной толькі мовы, калі неславяне засвойвалі славянскую мову. Такім чынам кантактная зона, зона на сутыку беларускага і літоўскага этнічных масіваў, перамяшчалася ў паўночна-заходнім кірунку. І працэс гэты не прыпыніўся з заняпадам Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыкі губляюцца ў здагадках, чаму ва ўмовах паланізацыі ці русіфікацыі сяляне-балты пераходзілі менавіта не беларускую мову. Гэты працэс прыводзіў да такіх сумесяў, калі этнічныя літоўцы гавораць па-беларуску, але праз сваю "польскую веру", каталіцызм, лічаць сябе палякамі. Экспансія беларускай мовы ў XVIII–XIX ст. без перабольшання – загадка беларускай гісторыі. Чаму яна адбывалася, калі гэтая мова ўжо не была ані дзяржаўнаю, ані прэстыжнаю? Калі пачаўся, як развіваўся і ці працягваецца сёння працэс моўнай экспансіі? Як выглядае сітуацыя з этнічнымі меншасцямі на польска-літоўска-беларускім памежжы? Пра гэта пагавораць гісторыкі Ян Лялевіч і Аляксандр Краўцэвіч. У гэтым выданні праграмы #Загадкі_беларускай_гісторыі ​: 00:00 Уступ 01:26 Самаідэнтыфікацыя жыхароў паўночна-заходняга памежжа 02:54 Славяне рушылі на землі балтаў 03:43 Вялікае перасяленне народаў 05:16 Што сведчыць пра прысутнасць балтамоўных жыхароў? 07:09 Як далёка зайшла славянізацыя? 07:54 "Польская вера" як чыннік паланізацыі 09:05 Чысцюткая мова Купалы ў палякаў з Літвы 10:23 Ці асімілююцца беларусы ў Літве і Польшчы? 11:37 Ці падтрымлівае Беларусь беларускую культуру за мяжой? 13:54 Загадка экспансіі беларускай мовы Калаж з фота: tops.gpk.gov.by Нашая старонка – https://belsat.eu/
Расклад новых выданняў – https://belsat.eu/schedule
Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS – https://goo.gl/fe2Lw9
ВОТ ТАК – http://goo.gl/Kra6Qf
БЕЛСАТ LIFE – https://goo.gl/qSjU7a
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ – https://goo.gl/cfiYTj
БЕЛСАТ МУЗЫКА – https://goo.gl/NDB5oB
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ – https://goo.gl/obVGMH
BIEŁSAT PO POLSKU – https://goo.gl/4LdFdG
BELSAT IN ENGLISH – https://goo.gl/mtBQvM
Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску FACEBOOK – https://goo.gl/nWYVXF
VKONTAKTE – https://goo.gl/vvwJyJ
TELEGRAM – https://goo.gl/jMMQAc
INSTAGRAM – https://goo.gl/Vsuix6
TWITTER – https://goo.gl/CbSrPA
По-русски INSTAGRAM –   / vottaktv   FACEBOOK –   / vot.tak.belsat   VKONTAKTE – https://vk.com/vottak_belsat
TWITTER – https://goo.gl/J4wpAg
Po polsku FACEBOOK – https://goo.gl/b7VuoV
TWITTER – https://goo.gl/rmvobb
In english TWITTER – https://goo.gl/P3H5Qp
#гісторыя_беларусі #беларуская_мова #славяне

Смотрите также