G
enby!

Древние традиции аг.Раздяловичи обряд "Памінанне продкаў"

#2025#обряд#аг.Раздяловичи# 21 красавіка 2025 года ў аграгарадку Раздзялавічы можна было назіраць своеасаблівую традыцыю памінання продкаў, якая жыве ў гэтай мясцовасці. На другі дзень Вялікадня на могілкі “будзіць продкаў” ішлі мясцовыя жыхары. Традыцыя памінання продкаў агр.Раздзялавічы ўяўляе сабой зварот да продкаў з мэтай іх ушанавання, просьбай лепшага жыцця, здароўя, добрага ўраджаю. Зразумела, што гэта сакральны элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны і пад час фота і відэафіксацыі трэба дзейнічаць карэктна. Знайшліся тыя, хто быў не супраць падзяліцца традыцыяй сваёй сям’і. Раніцай, пасля святочнага сняданку, збіраюць у торбачку падрыхтаваныя рэчы і стравы: фарбаваныя яйкі, булку, мясныя стравы, цукеркі, салодкую з журавінамі ваду, бяруць грамнічную свечку. Так зрабіла ўражэнка і мясцовая жыхарка Кісялевіч Людміла Мікалаеўна, 1967 г.н. Праўда, замест торбачкі яна выкарыстала прыгожую карзінку. Паказала вышытыя сваімі рукамі ручнічок і фартушок. Перад варотамі на могілкі перахрышчваюцца, падыходзяць да званіцы (маленькі колакал з былой царквы, які ўстаноўлены на вялікім дубе на могілках). Просяць званара апавясціць, што прыйшлі родныя. Ён звоніць, яму кладуць ці яйка, ці булку, ці грошы і тады ўсе ідуць да магіл сваіх родных. На надмагіллі жанчын-нябожчыц навязваюць вышываныя фартушкі, мужчын – ручнікі, дзецям – стужкі. На стол, які размешчаны каля магілы гаспадара выкладваюць велікодныя прысмакі. Затым раскладваюць і на кожную магілку. Чытаецца малітва. На могілках было многа сталоў з пакінутай велікоднай ежай. Толькі пэўная суполка мясцовых жыхароў навязваюць ручнікі і фартушкі. Працяг успамінаў пра родных адбываецца за накрытым сталом у адной з хат. Выснова: на другі дзень Вялікадня захавалася традыцыя памінання продкаў у агр.Раздзялавічы. Аб чым сведчаць відэаматэрыялы і фотаздымкі. #2025#обряд#аг.Раздяловичи#культура _ Наши соц.сети: Youtube :    / @user-iz8fe9iv5q   Вконтакте : https://vk.com/gukgantsev
Одноклассники : https://ok.ru/gukgantsev/topics
Наш сайт : https://gnccks.brest.by/

Смотрите также