План на сцэнарную гульню 28-га верасьня 2025г
План сцэнарнай гульні 28-га верасьня 2025г Апісаньне заданьняў: 1. Паэтапны захоп трох кантрольных кропак. Неабходна паэтапна захапіць і ўтрымать тры кантрольныя кропкі на працягу 10 хвілін кожную. За утрыманную кропку дружына атрымлівае 3 балы. 2. Захоп сьцяга супернікаў. Дружына чырвоных абараняе свой сьцяг, дружына сініх спрабуе яго захапіць. Чырвоным неабходна утрымаць сьцяг у адпаведным месцы 30 хвілін. Сінім неабходна сьцяг скрасьці і данесьці да сваёй базы. За выкананае заданьне дружына атрымлівае 3 балы. Калі сінія сьцяг скралі, але да базы не данесьлі, то ім прызначаецца 1 бал. Скрадзены сьцяг можна адбіць і вярнуць абратна. 3. Захоп сьцяга супернікаў. Дружына сініх абараняе свой сьцяг, дружына чырвоных спрабуе яго захапіць. Сінім неабходна утрымаць сьцяг у адпаведным месцы 30 хвілін. Чырвоным неабходна сьцяг скрасьці і данесьці да сваёй базы. За выкананае заданьне дружына атрымлівае 3 балы. Калі чырвоныя сьцяг скралі, але да базы не данесьлі, то ім прызначаецца 1 бал. Скрадзены сьцяг можна адбіць і вярнуць абратна. 4. Пошук, транспартыроўка і пераапрацоўка бутэлек з празрыстай вадкасьцю. Пад час выкананьня першых трох заданьняў неабходна знайсці схаваныя на пляцоўцы бутэлькі з празрыстай вадкасьцю і прынесьці іх на сваю базу (за кожную бутэльку прызначаецца 1 бал). Калі настане час 4-га заданьня, то за знойдзеныя бутэлькі балы ўжо не прызначаюцца, на базу можна іх не несьці. Затым неабходна прынесьці бутэлькі на завод па пераапрацоўцы, паставіць каля кантрольнай кропкі і утрымаць яе безперапынна 3 хвіліны. За кожную пераапрацаваную бутэльку прызначаецца 1 бал. Пераапрацаваныя бутэлькі неабходна вярнуць на базу і за гэта прызначаецца яшчэ 1 бал. Гулец можа несьці толькі адну бутэльку. Калі яго заб'юць, то ён кідае яе на тым месцы, дзе яго забілі і любы іншы жывы гулец можа яе падабраць (гэткіяж правілы дзейнічаюць і для пераносу сьцяга).