Кастусь Каліноўскі "Мужыцкая праўда" (аўдыякніга Litaralna)
Чытаюць: Аляксандр Памідораў (выпуск 1 - 00:17), Лявон Вольскі (выпуск 2 - 03:57), Руся Shuma (выпуск 3 - 08:34), Уладзімір Пугач (выпуск 4 - 13:43), Мікіта Мелказёраў (выпуск 5 - 19:18), Глеб Сямёнаў (выпуск 6 - 23:02), Дзяніс Дудзінскі (выпуск 7 - 28:20). "Мужыцкая праўда" – першая беларускамоўная газета. Выдаваў яе разам з паплечнікамі Кастусь Каліноўскі. Уяўляла сабой аркуш паперы з надрукаваным лацінкай на адным ці абодвух баках тэкстам. Газета несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі, раскрывала вочы на сапраўднае становішча ў краіне, заклікала да барацьбы за вызваленне ад самадзяржаўнага ўціску. Тэкст напісаны на родным для Каліноўскага гародзенскім дыялекце беларускай мовы. Сустракаюцца асобныя паланізмы (запазычанні з польскай мовы). Агулам выйшла 7 нумароў газеты (у прамежку ад ліпеня 1862 г. да чэрвеня 1863 г.). Распаўсюджвалася яна ў асноўным у заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі. Падтрымаць праэкт праз Patreon http://patreon.com/ZYCIE?fbclid=PAAaY...
Падтрымаць праэкт праз PayPal http://paypal.com/paypalme/fondzycie