ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ верш Уладзімір Мірончык
Ціха ў келлі лампада гарыць, Лік Хрыстовы ўначы асвятляе, Прад іконай дзяўчынка стаіць, Слова Божае ўголас чытае. Свечка тонкая ў белай руцэ Свет ліе на святыя старонкі, Як хрысціўся Гасподзь на рацэ Праваслаўна пяе голас звонкі. Толькі ўчора князёўнай была, Жаніхі яе ручкі прасілі, Сёння пострыг святы прыняла, Ёй багацці мірскія пастылі. Плакаў бацька і маці яе, Шкадавалі жыццё маладое, Іх дачушку анёл павядзе Ў малітоўнае месца святое. Там паставіць яна манастыр І славутую цэркву Хрыстову, Перапіша рукою Псалтыр Старадаўняй славянскаю мовай. Крыж святы ускладзе на прастол, Будзе ён найвялікшай святыняй. Міласэрнасць пасее вакол, Слава Божая ўвек не загіне. Люду простаму будзе яна Добрай маці, заступніцай светлай, Да апошняга самага дня Міласэрнай, ласкавай, прыветнай. Здзейсніць шлях на святую зямлю, Пройдзе там па сцяжынках Хрыстовых, І ў мальбе за Радзіму сваю Пойдзе ў свет таямнічы і новы. Занатуе славянскі народ Прападобнай святыя імкненні, З той пары ужо тысячу год Ў яе гонар складаюць маленні. Ціха ў келлі лампада гарыць, Лік Хрыстовы ўначы асвятляе. Перад Богам святая стаіць, Беларусі малітвай спрыяе. 2016 год Чытае аўтар Літаратура Беларуская Верш Родная мова Духоўнае адраджэнне Нацыянальная культура Паэзія Сьвятая Еўфрасіньня Полацкая #верш #Беларусь #мова