Казкі з Маляванычам 👦🏻👧🏻 Як у Маха і Шэбеставай з’явілася чарадзейная слухаўка (М. Мацоўрак)
Падтрымайце "Бэйбуса" — гэта дазволіць нам развівацца шпарчэй: https://www.donationalerts.com/r/bayb...
Гэтым разам #Маляваныч адкрывае для нас новы казачны зборнік "Мах і Шэбестава ў школе" вядомага чэшскага аўтара Мілаша Мацоўрака: "Мах і Шэбестава былі вучнямі 3 “Б” класа; яны жылі ў адным доме, і ў школу хадзілі разам. Яшчэ ў доме жылі спадарыня Кадрножкава з сабакам Джанатанам і спадарыня Цыбулькава з коткай Міцкай. Калі-нікалі Шэбестава з Джанатана пацвельвала: Скажыце, калі ласка, чаму жыццё не казка? Катоў вакол так мала! Хачу я, каб іх стала мільён, а мо і больш! Джанатана гэтыя словы трохі злавалі, але з Махам і Шэбеставай ён усё адно сябраваў".