G
enby!

Відэаэкскурсія па выставе, прысвечанай 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча

Выстава, прысвечаная 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе і раскрывала гісторыю стварэння і калекцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча – першага нацыянальнага музея, асноўнай мэтай якога былі збор, захаванне і папулярызацыя беларускай гісторыі, культуры і мастацтва. Куратар выстаўнага праекта – Зміцер Моніч – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Праект выклікаў вялікую цікавасць з боку шырокай аўдыторыі і прафесійнай супольнасці, таму ўзнікла ідэя стварыць 3D-тур і відэаэкскурсію, каб выстава стала часткай архіва беларускай культуры і да яе змог лёгка ў любы момант звярнуцца і глядач, і даследнік: агледзець віртуальную экспазіцыю, дэталёва вывучыць пададзеныя экспанаты, пагрузіцца ў атмасферу праекта. 3D-тур і відэаэкскурсія па выставе створаны пры падтрымцы Клуба інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў» – адукацыйнага праекта ў вобласці культуры і мастацтва з Мінска. Убачыць 3D-тур па выставе можна па спасылцы: https://my.matterhub.ru/8/g5StG1TR25v...
«Факультатыў» ў сацсетках: Facebook:   / facultativ.by   Instagram:   / facultativ.by   Наш сайт: https://facultativ.by/

Смотрите также