G
enby!

Бывайце здаровы (Goodbye, Stay Well) | Belarussian Folk Song

Music by: I. Lyuban (composer) Lyrics by: A. Rusak (lyricist) Singer: The Belarusian United Choir of Collective Farm and State Farm Amateur Performers at the All-Union Agricultural Exhibition (VSKhV) Conducted by: M. I. Nikolaevich Accompanied by: An ensemble of folk instruments Year: 1937 Lyrics: Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем. У вашам калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасьце Цьвіце ваша доля . На рэчках на вашых Бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. На рэчках на вашых Бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. Каб жыта ў полі Трубою вілося, Каб сала ў хаце Кубламі вялося. Штодзень у капусьце Каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай Вялася б і чарка. Штодзень у капусьце Каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай Вялася б і чарка. Яшчэ вам жадаем Прыбытку ў хаце Ні мала, ні многа - Штогод па дзіцяці. Ня будзем у крыўдзе Яшчэ і на тое, Калі пашанцуе - На год і па двое. Ня будзем у крыўдзе Яшчэ і на тое, Калі пашанцуе - На год і па двое. Дарогу ж мы знаем Да вас, ягамосьці I езьдзіць мы будзем Да вас часта ў госьці. Эй, хто на адведы, Эй, хто на радзіны – Вазіць караваі Па дзьве паўасьміны. Эй, хто на адведы, Эй, хто на радзіны – Вазіць караваі Па дзьве паўасьміны. Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем.

Смотрите также