Вока Чарота - Цмок (live)
Хто ж такі Цмок? Міфічная істота, што нарадзілася ў глыбіні фантазій людзей і распаўсюдзілася па легендах і казках? Пачвар, якi мае магутную сілу, жыве ў таямнічых балотах або ў азёрах. Ён мае некалькі галоў і не заўсёды ладзіць з жыхарамі вёсак, таму людзі часта баяліся цмокаў, уяўляючы іх як жахлівых вартаўнікоў сваіх страхаў. А можа, Цмок жыве ўнутры кожнага з нас? І толькі цяжкасці жыцця прабуджаюць гэтую магічную істоту, якi мірна дрэмле ў мяккай дрыгве нашых думак. І баяцца яго зусім не трэба — ён можа стаць нашым верным спадарожнікам у прыгодах і перамогах.