Гістфак #12. Партызаны: героі ці злачынцы? Разважаем на прыкладзе гісторыі Фёдара Маркава
Савецкія партызаны ў перыяд Другой сусветнай — якімі яны былі? Крыніцы розняцца: для адных — героі, для іншых — злачынцы, не лепшыя за нацыстаў. У дванаццатым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская і Алесь Кіркевіч разважаюць пра савецкіх герояў — партызан — на прыкладзе асобы маладзечанскага партызанскага дзеяча Фёдара Маркава. #гістфак #palatno #палатно #падкаст #беларускаямова