G
enby!

Іван Пташнікаў / АЛЕНІ

Абіраючы для сябе аўдыякнігу «Алені» Пташнікава, трэба мець на ўвазе тры важкія прычыны. Першая - гэтая тая з нешматлікіх кніг, дзе словы маюць водар, колер і смак. Так, як гучыць, водарыць і трапеча лес, рака і поле ў гэтым апавяданні, бывае толькі ў сапраўдным лесе, на рацэ альбо ў полі. Другая - незвычайны сюжэт: якой бывае расплата за сяброўства з аленямі? Часам вельмі цяжкой, але яна таго вартая. Трэцяя - знаёмства з галоўнай гераіняй, даўганогай і танклявай Іркай, абавязкова перарасце для вас у паразуменне з сабой, бо Ірка - гэта кожны з нас у той момант, калі самае лепшае ў чалавеку сутыкаецца з несправядлівым сусветам. Сутыкаецца - і перамагае. Менавіта пра гэта - новае аўдыя на нашым ютуб-канале. Голас: Алег Г., Валянціна Г. Гук: Аляксандр З. Музыка: Аляксандр З. Графіка: Насця К. Рознае: Алег Г., Міхась З. Тэкст: Ганна С. #беларускаялітаратура #беларускаямова #аўдыёкнігі

Смотрите также