Алена Саўленайтэ - Зорка кахання
Музыка: Вадзім Сажын Словы: Віктар Шніп Ноч прыйшла, Мне прынесла неспакой. Чую сумны голас твой. Сярод вясны Цябе не адшукаю Толькі я. Веру, як бы не было, Не згублю тваё цяпло, І будзе ўсё, Як я жадаю. Прыпеў: Патухла ў вышыні сярод густых аблок Зорка, што заўсёды мне свяціла. І змрокам сталі дні, але жыве святло Што ў душы каханне запаліла. Я адна Свечку запалю ў цішы. Стане добра на душы, І мне вясна Раскажа вельмі многа. Я пайду Праз туман, які ў журбе Ціха па траве плыве І да цябе Знайду дарогу. Прыпеў (двойчы). Алена Сауленайте