Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч | Урокі гісторыі #44 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч. Адным з першых многія з сваіх твораў напісаў на беларускай мове, якая ў яго час не толькі не мела афіцыйнага статуса, але і не была належным чынам распрацавана як мова мастацкай літаратуры. У часы В. Дуніна-Марцінкевіча, асабліва ў першай палове XIX стагоддзя, калі ў Расійскай імперыі панавала яшчэ сярэдневечнае прыгоннае права, калі да сацыяльнага ўціску дадаваўся нацыянальны, адкрыта, у друку заявіць, што беларус такі ж высакародны чалавек, як пан або царскі чыноўнік, што яго «простая мова» такая ж людская, як польская або руская — на гэта трэба была не толькі прадбачлівасць, але і мужнасць. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа. Таксама за нашымі абнаўленнямі можна сачыць у сацсетках: / sluchajsiudy http://www.m.tiktok.com/h5/share/usr/...
/ sluchajsiudy / slusiudy http://www.vk.com/sluchajsiudy