Бартнікі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Гэтым разам запрашаем у невялічкае падарожжа ў Бартнікі - вёску, назва якой натхняе пагутарыць пра залаты век бортніцтва на Беларусі. Жылі тут і шляхецкі род Камінскіх, і Дамаслоўскія, а мы найбольш пагутарым пра славуты род Слізняў - верных спадчыннікаў традыцый Вялікага Княства, людзей таленавітых, месцамі загадкавых і не без сваіх тужлівых гісторый. У такі сабе «вузел еднасці» спляліся з Бартнікамі лёсы філаматаў, што ладзілі тутака сустрэчы, на якіх ракой лілося… малако