Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік
Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма — успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» — своеасаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом». Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Смотрите также
