G
enby!

Паездка на магілу дзеда ў Вармінска Мазурскае ваяводства 10-12.08.2017

Паездка ў Вармінска-Мазурскае ваяводства (Польшча) на магілу дзеда Канстанціна Паўлавіча Козіча (10-12.08.2017). У жніўні 2017 года мы з жонкай наведалі святыя для нас месцы у былой Усходняй Прусіі (цяпер – тэрыторыя Вармінска-Мазурскага ваяводства, Польшча), дзе ваяваў і загінуў менш, чым за 3 месяцы да Перамогі (12.02.1945 г.) у выніку цяжкага ранення мой дзядуля КОНСТАНТИН ПАВЛОВИЧ КОЗИЧ. Гэта такія гарады, як– Ольштын (Olsztyn), Лідзбарк-Вармінскі (Lidzbark Warmiński), Арнэта (Orneta), вёска Wapnik (Kalkstein). Olsztyn, Monument of the Liberation of Warmia and Mazury. Ольштын, наведванне манумента Вызвалення. Усталяваны ў цэнтры Ольштына (да 1945 гады Allenstein) манумент Вызвалення - гэта помнік пасляваеннай гісторыі Oльштына. Раней насіў ён назву «Помніка Падзякі Чырвонай Арміі» і ўвекавечыў уступленне Чырвонай Арміі у Аленштайн у студзені 1945 г. Адкрыццё помніка адбылося ў 1954 г., а ў 1993 г. ён быў унесены ў рэестр помнікаў архітэктуры. Аўтарам яго праекта быў Ksawery Dunikowski - скульптар, які перажыў зняволенне ў канцлагеры Асвенцым. Манумент выкананы з каменных элементаў разбуранага ў 1945 г. Маўзалея Гіндэнбурга, які ўвекавечвае бітву пад Таненбергам. Два пілоны помніка па задуме творцы павінны былі сімвалізаваць няскончаную трыўмфальную арку. На адным з іх высечана фігура салдата, на другім размешчаны барэльефы, якія дэманструюць ваенныя сцэны. Нягледзячы на спробы перанясення помніка ў іншае месца, помнік па-ранейшаму стаіць на плошчы Plac Ksawerego Dunikowskiego (раней плошча Чырвонай Арміі) перад будынкам былога муніцыпалітэта Ольштына, у якім цяпер знаходзіцца ўстанова Адміністрацыі Альштынскага Ваяводства, а таксама Ваяводскі Адміністрацыйны Суд. 4262 салдаты Чырвонай Арміі, пахаваныя на альштынскіх могілках, ваявалі ў складзе 3-га кавалерыйскага гвардзейскага корпуса і 48-й арміі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем Канстанціна Ракасоўскага (Konstantego Rakosouski). Побач з байцамі Чырвонай Арміі ляжаць больш за 290 польскіх салдат і 670 французскіх лётчыкаў эскадрыллі "Нармандыя-Нёман". Амаль усе магілы вянчаюць безназоўныя пліты: на сённяшні дзень вядомы імёны толькі некалькіх чалавек з больш чым пяці тысяч воінаў, пахаваных на гэтых могілках. Lidzbark Warmiński (Polska), cmentarz żołnierzy radzieckich (styczeń-luty 1945). У Лідзбарку-Вармінскім (раней Heilsberg) мы наведалі могілкі воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў пачатку 1945 года за вызваленне гэтай цудоўнай зямлі ад фашысцкага паскуддзя. На гэтых напаўзакінутых могілках у брацкіх магілах пахавана каля дзвюх тысяч байцоў, а ў магіле № 10 і мой дзядуля - беларус Козіч Канстанцін Паўлавіч (25.11.1898 – 12.02.1945), ураджэнец Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Konrad Nemijsky opowiada o wyzwoleniu miasta w styczniu 1945 roku. Польскі гісторык Konrad Nemijsky расказаў аб вызваленні горада ад фашыстаў. Прыбыўшы ў г. Арнэта (польск. Orneta, раней Wormditt), я ўзяў у гатэлі на пракат ровар і адправіўся да месца першага пахавання ваяроў 338-го СП 96-й СД 48A, якія склалі свае галовы падчас цяжкіх баёў у раёне вёскі Kalkstein (Wapnik) у пачатку лютага 1945 г. Сярод тых герояў быў і мой дзядуля - наводчык ПТР Канстанцін Паўлавіч Козіч, 46-гадовы беларускі земляроб з фальварку Чэшын на Уздзяншчыне. ДЗЯКУЙ, ДЗЯДУЛЯ ЗА ПЕРАМОГУ!!! ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯМ!!!

Смотрите также