"Вітай, Каралева Міру!" Пачатак. "Дай Твой мір" Святлана Герасімовіч
З гэтай пілігрымкі ўсё пачалося. Пачаўся шлях пераменаў у жыцці, пачаўся шлях прымірэння з Богам, пачаўся шлях праслаўлення Бога талентамі, якія Пан Бог сам нам і даў, пачаўся шлях у Божае Валадарства і шлях распаўсюджвання добрай навіны. ВІТАЙ, КАРАЛЕВА МІРУ Вітай, Каралева міру, Вітай, Маці дабрыні. х 2 Вітай, вітай, вітай, Марыя! х2 ДАЙ ТВОЙ МІР Дай Твой мір, Дай Твой мір нашым сэрцам, о Езус! х2 Хай ахіне нас Твой супакой І назаўжды застанецца ў нас, Хай пануе Твой мір! Пераклад спеваў з харвацкай мовы - Святлана Герасімовіч