Мужык-беларус — Setivir
Зроблена паводле верша Янкі Купалы "Я мужык-беларус..." Музыка і вакал: Suno Вокладка: Nano Banana Відэа: Flow Звядзенне гука і мантаж: Аляксей Картыннік Прадусар: Аляксей Картыннік Трэк на аўдыёпляцоўках: https://social.tunecore.com/linkShare...
ТЭКСТ [Куплет] Я мужык-беларус,— Пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, Пядзі дзве валасы. Бацькам голад мне быў, Гадаваў і карміў, Бяда маткай была, Праца сілу дала. [Куплет] Хоць пагарду цярплю,— Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю, Сам мякіначку ем. З цяжкай працы маей Карыстаюць усе, Толькі мне за яе Няма дзякуй нідзе. [Куплет] Глянь, высокенькі бор, Вокам нельга прабіць; Загудзеў мой тапор,— Як блін поле ляжыць. Сошку з вышак сцягнуў, Кабылічку ўшчаміў, Плечы трохі прыгнуў,— Лес на пахань зрабіў! [Брыдж] Дый засеяў кусок, Потым з жонкай пажаў... Пан пшанічкі тачок — Люба глянуць — наклаў. [Куплет] Дык вось, людцы, які Я мужык-беларус! Пад ілбом сінякі, Цёмен сам, белы вус. Эй, каб цёмен не быў, Чытаць кніжкі умеў,— Я б і долю здабыў, Я б і песенькі пеў! [Фінал] Я б патрапіў сказаць, Што і я — чалавек, Што і мне гараваць Надаела ўвесь век.