Казкі з Маляванычам ⛄ Калядная каша (Свэн Нурдквіст)
Сёння #Маляваныч чытае наступную гісторыю шведскага аўтара Свэна Нурдквіста: У Беларусі на зімовыя святы — Каляды і Новы год — да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. А ў Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, даведаемся з гэтай гісторыі.