Сустрэча дзявочага і жаночага карагодаў
Абыйшоўшы вёску, карагоды сустракаюцца на перакрыжаванні галоўных вуліц ля прыдарожнага крыжа. Звычай сустрэчы і вітання карагодаў мае пэўную паслядоўнасць. Затым супольны карагод рушыць да месца асноўнага святкавання, спяваючы “Пятрова ночка малюсенька”, звычайна гэта паляна ля клуба, і там распальваюць вогнішча. відэа І. Узлова