G
enby!

PROSTYJA REČY — Цімох Акудовіч пра гісторыю Беларусі

У гэтым адмысловым выпуску праекта PROSTYJA REČY, які выходзіць напярэдадні Дня Волі, Цімох Акудовіч адказвае на пытанні пра гісторыю агулам і гісторыю Беларусі ў прыватнасці. Калі пачынаецца гісторыя Беларусі? Навошта аўтарытарныя рэжымы, у тым ліку і рэжым Лукашэнкі, перапісваюць гісторыю? Якое месца дата 25 сакавіка 1918 года займае ў гісторыі Беларусі? Чаму беларускі рэжым не прызнае гэтую дату пачаткам беларускай дзяржаўнасці? Пра гэта і іншае глядзіце ў відэа. "PROSTYJA REČY" — гэта кароткія відэа з экспертамі і эксперткамі, якія дапамогуць разабрацца ў складаных сацыяльна-палітычных з'явах. Простай мовай мы адказваем на пытанні, датычныя няпростых тэмаў, часам на наіўныя, ці стэрэатыпныя, але важныя — таму што базу трэба ведаць. Мы будзем удзячныя, калі вы падпішыцеся на наш канал, паставіце лайк і падзяліцеся гэтым ролікам, каб яго ўбачылі як мага больш людзей. Над відэа працавалі: • Цімох Акудовіч — гісторык   / cymus   • Арцём Ставер — мантаж, музыка, графіка, голас за кадрам   / in_uhead   • Аляксей Скідан — аператар-пастаноўшчык   / alexskidan   • Альберт Літвін — рэжысёрка, гук, мантаж https://linktr.ee/scarlettonair
• Іван Марозька — галоўны рэдактар   / benzinchik   • Марыя Таніна — прадзюсер   / maria_tanina   • Zlata Kami — візажыстка   / zlata.kami   #простыярэчы #freebelarus #freebelaruscenter

Смотрите также